Дзясятую „Жырандолю” прэзентуюць у Белаазёрску



У нядзелю ў Белаазёрску адбудзецца прэзентацыя літаратурнага альманаха „Жырандоля” ад Берасцейскага абласнога аддзялення „Саюзу беларускіх пісьменнікаў”. Пра гэта паведаміў сябра саюзу, паэт і перакладчык Сяргей Амяльчук на сваёй старонцы ў facebook, які ад мінулых гадоў дапамагае ўкладаць выданне:

Усе заўвагі, якія я занатаваў, паспрабую ўлічыць. Кожны год мы ўлічваем нейкія нашы хібы, стараемся іх выправіць. Ёсць маладыя творцы, якія пішуць, але яны ў нас друкаваліся.

Дзясяты нумар выдання прысвечаны беларускай пісьменніцы Ніне Мацяш, якая спачыла на 67-м годзе жыцця менавіта ў Белаазёрску. Акрамя таго, сёлетняя прэзентацыя „Жырандолі” – адно з шэрагу мерапрыемстваў, прысвечаных 60-й гадавіне заснавання горада.

Прэзентацыя пройдзе ў Белазерскай гарадской бібліятэцы імя Ніны Мацяш, пачатак у 14:30.

Мікола Ляшкевіч, Беларускае Радыё Рацыя