Дзяцей здзівіла беларуская кніга



У школьным аздараўленчым лагеры “Лясны” Слонімскага раёна пабывалі ў гасцях літаратар, гісторык і краязнавец Сяргей Чыгрын, а таксама бард і журналіст Зьміцер Бартосік.

На сустрэчу прыйшлі каля 230 школьнікаў, педагогі і выхавацелі.

IMG_0455

Сустрэчу адкрыў Сяргей Чыгрын, які распавёў прысутным пра гісторыю беларускай кнігі. Выступоўца не толькі распавядаў пра гісторыю кнігі, але і паказаў усім старыя выданні першай паловы ХХ стагоддзя, сённяшнія ўнікальныя і падарункавыя фаліянты, прысвечаныя Беларусі. Найбольш дзяцей здзівілі беларускія кніжнікі-малюткі, якія дзеткі не толькі ўпершыню ўбачылі, а захацелі іх патрымаць у руках, пагартаць. Што ім і было дазволена.

IMG_0434

Зьміцер Бартосік гутарку пра кнігі аздобіў песнямі са свайго рэпертуару, якія дзеткі ўспрымалі шчыра і весела.

Акрамя выступлення, госці правялі і некалькі конкурсаў для дзяцей. Былі там пытанні пра беларускіх пісьменнікаў, беларускія гарады, рэкі і г.д. Пераможцы ад гасцей атрымалі памятныя падарункі.

[Not a valid template]

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Слонімскі раён

Фота аўтара.