“Дзяцел, лісіца і варона” па-беларуску



8fbc986b519c32c4f07313598c1394dbПадарунак для маленькіх жыхароў Берасця падрыхатавалі актывісты гісторыка-культурнага аб’яднання “Харугва” і агенцтва рэгіянальнага развіцця “Дзедзіч” у межах кампаніі “Наша мова”. У стварэнні дзіцячай кніжкі “Дзяцел, лісіца і варона” дапамагла берасцейскі дызайнер Ганна Яцкевіч. У кніжцы дзеткам прапанавалі пазнаёміцца з жыхарамі лесу: дзятлам-балтуном, хітрай лісіцай і шэрай мудрай варонай.

Адна з каардынатараў кампаніі “Наша мова” спадарыня Таццяна распавяла пра тое, з якой мэтай стваралася дзіцячая кніга:

Мы хацелі зрабіць цікавы прадукт, але скіраваны не толькі на дарослых і моладзь, а таксама на дзетак, каб яны цікавіліся беларускай мовай ужо не ў сталым узросце, а з дзяцінства. Спачатку яна просценькая, то бок яе могуць чытаць дзеткам бацькі. Будзе мець цікавы дызайн. Спадзяюся, усім будзе цікава паглядзець.

Асноўная мэта кампаніі “Наша мова” – гэта папулярызацыя беларускай мовы сярод жыхароў горада Берасце. Стварэнне дзіцячай кнігі – гэта толькі адзін з першых крокаў кампаніі.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце

Фота ya-roditel.ru