Дзявяты нумар “Слонімскага краю”
Выйшла з друку электронная версія дзявятага нумара краязнаўчага бюлетэня «Слонімскі край», які выдаюць гісторыкі Васіль Герасімчык, Сяргей Ёрш і Сяргей Чыгрын.
У свежым нумары выдання апублікавана шмат цікавых, разнастайных і новых матэрыялаў, звязаных з гісторыяй Слонімшчыны. Чытачы даведаюцца пра слонімскага генерала Яна Канопку, які ваяваў на баку Напалеона Банапарта. У новым выпуску выдання ўпершыню можна будзе прачытаць пра візіт у Слонім у пачатку 1930-х гадоў дзеяча сіянініцкага руху Уладзіміра Жабацінскага. Зацікавяць чытачоў і матэрыялы пра жыццё і дзейнасць праваслаўнага святара з вёскі Сурынка Паўла Лысуху, пра генерала Міхаіла Лявіцкага, які пахаваны ў Слоніме на Ружанскіх могілках, пра шчырага беларуса настаўніка Уладзіміра Шундрыка, пра невядомыя вершы заходнебеларускага паэта Сяргея Хмары і іншыя матэрыялы.
“Слонімскі край” апублікаваў звесткі пра Альбярцінскае пасведчанне ХІХ стагоддзя, пра першы пасляваенны слонімскі значок, пра слонімскія старыя мапы і г.д.
Поўнасцю свежы нумар “Слонімскага краю” можна прачытаць тут.
Беларускае Радыё Рацыя