Эдуард Галустаў: У Польшчы ёсць усе ўмовы, каб творча развівацца
Пасля 2020 года ў Польшчы апынулася, часам не па сваёй волі, шмат творчых людзей, сярод іх і мастакоў. Яны плануюць надалей займацца творчасцю.
Эдуард Галустаў, які атрымліваў мастацкую адукацыю ў Віцебску, жыве ў Польшчы ўжо многія гады. Тут ён удзельнічае ў мастацкіх пленэрах, праводзіць персанальныя выставы. Мастак перакананы, што ў Польшчы ёсць усе умовы, каб беларускім мастакам тут творча развівацца:
-У гэтым годзе меў выставу ў Тарнобжэгу. У палацы князёў Тарноўскіх. Вельмі цікавая выстава атрымалася. І скажу шчыра, з выставамі не меў праблем, асабліва калі я ўжо запісаўся ў Саюз мастакоў. І калісьці былі такія часы, што ў мяне было шмат вельмі прапановаў. Нават адмаўляўся. Быў адзін такі год, у мяне было сем персанальных выстаў. І самае смешнае, што амаль у тым самым тэрміне. Дзякуючы таму, што я ў розных кірунках працую, атрымалася гэтыя выставы арганізаваць.
Сёлета Эдуард Галустаў ужо паўдзельнічаў у шэрагу пленэраў у Польшчы, у тым ліку ў Олькушы і Ланьцуце. Чарговая яго персанальная выстава адбудзецца 19 кастрычніка ў горадзе Brodnica. Таксама сёлета ён удзельнічаў у пленэры ў Вільні, які арганізавала Таварыства беларускай культуры ў Літве.
Фота карцін з ФБ Эдуарда Галустава.
Беларускае Радыё Рацыя