Экперыментальныя заняткі „Мовы Нанова” ў Гародні
Паўсотні гарадзенцаў паўдзельнічалі ў эксперыментальных занятках курсаў „Мова Нанова”, што адбыліся ў выглядзе экскурсіі па Новым Свеце. Новы Свет – раён з вуліцамі 1 Мая і Міцкевіча, Багдановіча і Акадэмічнай.
Чаму гарадзенцам можа быць цікавай гэтая частка Гародні, распавядае гісторык і экскурсавод гэтых заняткаў Андрэй Вашкевіч:
– Новы Свет – гэта такая арыгінальная прыбудоўка да гістарычнага цэнтра. Уласна кажучы, гэта і ёсць частка гістарычнага цэнтра Гародні, але больш нефармальная, больш разнастайная, праз моц гістарычных абставін тут склаўся зрэз розных эпох, розных архітэктурных стыляў, розных людзей, якія тут жылі. Таму што тут засталося больш старых гаспадароў гэтага раёна. Можна сказаць, што гэта такі Маленькі Свет Гародні, які захаваўся ў найбольш аўтэнтычным выглядзе.
Для гарадзенцаў заняткі па Новым Свеце былі цікавыя не толькі будынкамі і гістарычнымі фактамі, але і асобамі, што стваралі ў Гародні беларускі асяродак.
– Нефармат, канешне, незвычайны. Колькі я хаджу на курсы, экскурсію праводзяць упершыню. Што тычыцца Новага Свету, то ён заўсёды для мяне цікавы.
– Заняткі ў фармаце экскурсіі мне больш падабаюцца, таму што людзі больш актыўна ўдзельнічаюць у плане практыкі, а не толькі даючы тэарэтычныя адказы і расказваючы правілы. На прыкладах гістарычных, на прыкладах асоб, якія жылі ў горадзе, адбываецца станаўленне, адраджэнне беларускай мовы.
Наступныя падобныя эксперыментальныя заняткі ў выглядзе экскурсіі адбудуцца ўвесну 2018 года. Хто будзе экскурсаводам і ў якім месцы Гародні яны адбудуцца – пакуль невядома.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя, Гародня