Экс-удзельнік гурта “Znich” Максім Лях стварыў новы гурт
Беларускі гітарыст, экс-удзельнік гурта “Znich” Максім Лях стварыў новы гурт і нават прэзентаваў ужо дэбютны сінгл.
Пра свежы калектыў і гісторыю яго з’яўлення распавядае Максім Лях:
– Гэта гурт з назвай “Родвалод”. Назва складзеная, як валодаючы родам, і на канцы літара замененая на th, каб было больш так па-металёваму. Rodvaloth – гэта такі гурт таксама з беларускай тэматыкай, з ваярскай тэматыкай, з адсылкамі да часоў ВКЛ і Рэчы Паспалітай.
Падрабязней пра новы калектыў, стасункі з удзельнікамі гурта “Znich”, а таксама іншыя аспекты ўласнага жыцця Максім Лях распавядзе ў аўтарскім праекце Марыны Савіцкай “Маніфест”.
Праграма выйдзе ў суботу, 8-га красавіка, у 16:06 па польскім часе (альбо 17:06 па беларускім).
Беларускае Радыё Рацыя