Экскурсія па „Менску Сяргея Пясецкага”
Павел Дзюсекаў зладзіў новую экскурсію па сталіцы, прысвечаную менскім слядам беларуска-польскага пісьменніка – намінанта на Нобелеўскую прэмію Сяргея Пясецкага:
– Пясецкі, чым унікальны персанаж? Таму, што ён пачынаў не з кантрабанды, а якраз такі пачынаў са шпіёнства. Прычым, шпіёніць на адну краіну яму было неяк вельмі сумна. Таму ён шпіёніў адразу на тры, прычым адначасова, і гэтыя краіны пра гэта не здагадваліся. Пісаў дэпешу ў Польшчу, у Францыю, Вялікабрытанію. А потым падумаў, што калі ўсё адно туды-сюды праз мяжу хаджу звесткі здабываць, то на халеру хаджу з пустымі рукамі, калі хадзіць, дык з прыбыткам. Ён стаў першым шпіёнам, які перайшоў на самаакупальнасць. Ідэальны быў чалавек – ідэальны кадр.
Пасля менскай экскурсіі Павел Дзюсекаў неўзабаве зладзіць другую, прысвечаную Сяргею Пясецкаму. Гэтым разам у мястэчку Ракаў – „сталіцы” міжваенных беларуска-польскіх кантрабандыстаў.
Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск