Экскурсію ў Полацку прысвяцілі першадрукару



У межах агульнарэспубліканскай акцыі «Фэст экскурсаводаў» у Полацку адбылася экскурсія, прысвечаная першадрукару, земляку палачанаў Францыску Скарыну. Экскурсію правяла вядомы полацкі экскурсавод Наталля Сяргеенка.

Скарына легендамі і міфамі вярнуўся ў Полацак у сярэдзіне 20-х гадоў мінулага стагоддя, калі на Полаччыне пачаўся працэс беларусізацыі. У 1925 годзе ў Полацку адбылося адмысловае Скарынаўскае свята, кажа Наталля Сяргеенка:

– Імя Францыска Скарыны было сімвалам адраджэння і беларусізацыі. Вельмі шырока тады адзначалася гэтае свята. Было вырашана зрабіць помнік Францыску Скарыну на Чырвонай Горцы – месцы, якое аддзяляе былы Сафійскі старажытны замак ад замка Ніжняга. І там быў закладзены камень у 1925 годзе, у час святкавання Дзён Скарыны.

Помнік Францыску Скарыну ў 20-х гадах у Полацку так і не з’явіўся. Неўзабаве працэс беларусізацыі на Полаччыне быў згорнуты, а большасць людзей, якія яе праводзілі, былі рэпрэсаваныя.

[Not a valid template]Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя