Экслібрыс Анатоля Калашнікава ў Берасці



У Берасцейскім абласным краязнаўчым музеі можна азнаёміцца з творамі вядомага мастака-графіка Анатоля Калашнікава (1930-2007). Калекцыю гравюр ва ўстанову перадалі ў межах падрыхтоўкі Берасця да Міжнароднага трыенале друкаванай і станкавай графікі “Мір і вайна”.

“Хочацца адрадзіць у Беларусі традыцыі экслібрыса”, – кажа куратар праекту, берасцейскі мастак Аляксандр Грыгор’еў:

– Хочацца адрадзіць гэтую даўнюю традыцыю і пазнаёміць людзей з экслібрысам нанова, каб яны палюбілі гэты від мастацтва. І каб заказвалі ў мастакоў такія маленькя шэдэўры.

Міжнародныя выставы экслібрыса і формаў малой графікі ладзяцца ў Берасці з 2012 году, аналагаў гэтаму мерапрыемству няма ў Беларусі.

Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя

Фота nawiny.by