Экспазіцыя Беларусі ў Франкфурце прысвечана 500-годдзю кнігадрукавання



Нацыянальная экспазіцыя „Кнігі Рэспублікі Беларусь” на 69-м Франкфурцкім кніжным кірмашы прысвечана 500-годдзю беларускага кнігадрукавання.

На стэндзе Беларусі прадстаўлены прысвечаныя Францыску Скарыну і знакавай юбілейнай даце выданні, якія выйшлі ў дзяржаўных выдавецтвах „Мастацкая літаратура”, „Беларуская Энцыклапедыя імя П.Броўкі”, „Беларусь”, Выдавецкі дом „Звязда”, „Народная асвета”. Усяго ў экспазіцыі прадстаўлена каля 1 тыс. кніг 2016-2017 гадоў выпуску рознай тэматычнай накіраванасці.

Буйнейшы ў свеце Франкфурцкі кніжны кірмаш (Frankfurter Buchmesse) у бягучым годзе адкрыўся 11 кастрычніка. Гэта з’езд прафесіяналаў, месца, дзе можна азнаёміцца з навінкамі, даведацца пра тэндэнцыі кнігавыдавецкага рынку ў цэлым. Па традыцыі, на форуме адна з краін прысутнічае ў якасці ганаровага госця. У 2017 годзе ім стала Францыя. Штогод у кірмашы ў Франкфурце-на-Майне прымаюць удзел больш як 7 тыс. экспанентаў са 100 краін, яго наведваюць каля 300 тыс. чалавек, акрэдытавана больш за 10 тыс. журналістаў і блогераў.

blr.belta.by

Фота Міністэрства інфармацыі