Экспазіцыя пра моду з 300 прадметаў “Апрануты, як ангельскі дэндзі”



У Гародні ў Дзяржаўным музее гісторыі рэлігіі кожны жыхар гораду можа азнаёміцца з модай перыяду 19 – пачатку 20-га стагоддзя.

Адкрыццё экспазіцыі адбывалася ў інтэрактыўнай форме. Навучэнцы гарадзенскага Коледжа мастацтваў, апранутыя ва фракі і вечаровыя сукенкі, чыталі вершы і танчылі.

[Not a valid template]

Экспазіцыя пра моду з 300 прадметаў “Апрануты, як ангельскі дэндзі” з Тракайскага гістарычнага музэя упершыню была прадстаўлена ў рамках супольнага праэкту.

Распавядае дырэктар Тракайскага музэя Віргіліюс Павільюнас:

 – Як у 19 стагоддзі і пачатку 20-га выглядаў мужчына? Якое адзенне? Якія аксесуары? Тут мы паказваем такую невялікую сваю калекцыю з музею. Адзенне і аксесуары, які належаць да гэтага адзення. Усё звязана з мужчынамі – прадметы для галення, трубкі для курэння, келіхі для віна, куфлі для піва. Настольныя прадметы, усё, што патрэбна ў жыцці.

Кіраўнікі двух музеяў, Гарадзенскага і Тракайскага запэўнілі, што ў наступным годзе супраца паміж музеямі працягнецца. А на саму выставу прыйшла вялікая колькасць гарадзенцаў: журналісты і студэнты, гісторыкі і мастакі.

Беларускае Радыё Рацыя