“Эмігранты” Славаміра Мрожэка паедуць у Кітай
Спектакль “Эмігранты” па п’есе Славаміра Мрожэка будзе прадстаўлены ў Кітаі на міжнародным тэатральным фестывалі ў Пекіне.
Адну з галоўных роляў у спектаклі, прэм’ера якога адбылася ў Беластоку ў траўні, выконвае акцёр Купалаўскага тэатра Алег Гарбуз.
Акцёр Алег Гарбуз адзначае, што паглядзець спектакль прыязджалі і беларусы:
– У прынцыпе спектакль створаны пад польскага гледача, таму мы граем па-польску, беларускі глядач на жаль нічога не зразумее, ён прызначаны для таго, каб граць яго тут. Ужо падыходзілі да мяне беларусы, якія прыязджаюць сюды ў Беласток, не тыя шопінг-турысты, дзякавалі, казалі што ім прыемна бачыць суайчынніка.
На фестывалі ў Кітаі “Эмігранты” будуць паказаны толькі адзін раз – 6 верасня. З 19 верасня спектакль вяртаецца на малую сцэну Беластоцкага драматычнага тэатра імя Аляксандра Вянгеркі.
Беларускае Радыё Рацыя