«Эрас у традыцыйнай беларускай культуры»



У Беларускім Моладзевым Хабе адбылася сустрэча з гісторыкам, доктарам навук, антраполагам  Уладзімірам Лобачам, які прачытаў лекцыю «Эрас у традыцыйнай беларускай культуры». Беларуская культура і традыцыі надзвычай багатыя, але па тэме эротыкі даследаванняў няшмат. 

У Беларусі не ўсё так проста з вывучэннем гэтай тэмы, гаворыць Уладзімір Лобач:

-Можна займацца чым заўгодна. Іншая справа, што ты часам не можаш надрукаваць вынікі сваіх даследаванняў. Гэтую тэму немагчыма зацвердзіць у якасці кандыдацкай дысертацыі. Ніколі не надрукуюць падобнага артыкула ў беларускіх акадэмічных часопісах. Але ніхто не забароніць займацца і друкавацца не ў беларускіх, а ў польскіх ці ў іншых еўрапейскіх часопісах.

Паводле Уладзіміра Лобача, яго даследаванні «Эрас у традыцыйнай беларускай культуры» можна знайсці ў інтэрнэце. Яны чытаюцца на адным дыханні.

Цалкам матэрыял у далучаным гукавым файле:

Беларускае Радыё Рацыя