Этнаграфічны гурт „Варган” выступіў на гарадзенскіх курсах „Мова Нанова”



Створаны гурт, як рэканструктарскі ў асяроддзі студэнтаў гістарычнага факультэта Полацкага універсітэта. Цяпер у калектыве выступаюць не толькі гісторыкі. Але, менавіта полацкія універсітэцкія гісторыкі, удзельнікі „Варгана”, пачалі збіраць у этнаграфічных экспедыцыях песні і абрады Паазер’я й аднаўляць іх у аўтэнтычнай форме. Чаму гурт мае такую назву, кажа Канстанцін Путронак удзельнік гурта „Варган”.

Назва прымалася шляхам галасавання шмат гадоў таму. Гэта даволі абшырная гісторыя. Сэнс у яе укладаўся такі, што варган — гэта інструмент вельмі старажытны, ён знаходзіцца ў сярэднявеччы, ён трапляе ўжо па ўсёй Еўропе, а яшчэ да Сярэднявечча, у прынцыпе, па ўсёй Еўразіі. У тым ліку і ў Полацку ёсць шмат знаходак варгана. То бок гэты інструмент па-сутнасці прымітыўны, але ён па-першае аб’ядноўвае вялікія землі і з ім шляхам «шаманскіх практык» можна дасягнуць эсктатычнага стану і паглыбіцца ў старажытнасць.

Удзельнікі гурта „Варган” паказалі гарадзенскім курсантам „МовыНанова” варыянты выканання аўтэнтычных песень з розных рэгіёнаў Беларусі. У іх выкананні песьні на мясцовых дыялектах. Кажа вакалістка Ксенія Глод.

Проста спяваю. У мяне няма музычнай адукацыі. Але я толькі пяць гадоў, а «Варган» існуе недзе восем гадоў. Запрасілі мяне мае сябры туды прыйсці і паслухаць, што там робіцца і вось ужо 5 гадоў мы спяваем. Я зразумела, што гэта вялікая частка майго жыцця.

Ад „Варгана”, гарадзенцы паслухалі рознае. У тым ліку мясцовую аўтэнтычную пеню „Голуб на вішні”, узяты з Вараноўскага раёна Гарадзеншчыны.

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя