Этнакрама «Цудоўня» запрашае на прэзентацыю кнігі «Сакатала бочачка»



Этнакрама «Цудоўня» запрашае на прэзентацыю новай кнігі Кухмістра Верашчакі «Сакатала бочачка».

Сустрэча адбудзецца 20 верасня а 19.00 па адрасе: Гародня, вул. Вялікая Траецкая, 14.

«Сакатала бочачка» – новая кніга Алеся Белага («Кухмiстра Верашчакi»), зборнік займальных гістарычных нарысаў, прысвечаных самым знакавым алкагольным напоям нашай краіны, амаль цалкам забытым, пакінутым у мінулым. Пра будучую кнігу і прэзентацыю распавядае гаспадар «Цудоўні» Андрэй Несцяровіч:

Разумець і ведаць гісторыю алкагольных напояў і ўвогуле таго, то звязана з алкаголем у Беларусі, па-мойму, як мінімум вельмі цікава. А плюс да ўсяго гэтая кніжка разбівае шмат міфаў, якія вакол. І ў тым ліку тых, што круцяцца вакол нашага алкагалізму і нашай традыцыйнай схільнасці да выпіўкі і нават вакол тых самых псеўда традыцыйных напояў, як Крамбамбуля. І гэтым яна вельмі цікавая. Плюс да ўсяго там змешчаны рэцэпты таго, што можна зрабіць ледзь не на каленцы, і як гэта рабіць і адкуль гэты прыйшло. Гэта проста вельмі цікава.

На прэзентацыі ў Гародні можна будзе набыць кнігу па адмысловым кошце, падпісаць яе ў Алеся Белага і падыскутаваць з аўтарам.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня