Этнавечарыны ля гарадзенскага “Шэкспіра”



Суполка традыцыйнай беларускай культуры разам са студэнцкім этнаграфічным таварыствам распачынаюць у Гародні “Этнавечарыны ў Шэкспіра”.

img-6959-m

Назву “Шэкспір” мае кавярня, што працуе ў лялечным тэатры на месцы былой кавярні “Батлейка”.

Пра этнавечарыны распавядае іх арганізатар Антон Янкоўскі:

– Там ёсць добрая пляцоўка, і мы там таньчым беларускія побытавыя танцы. Прыходзіць можна ўсім, мы там адразу праводзім майстар-класы, вучым, паказваем як таньчыць і таньчым. У нас ужо сабраўся добры калектыў музыкаў – ёсць гармонік, дуда, скрыпка і барабан. Таньчым да ночы, пакуль ногі трымаюць.

Вывучыць розныя цікавыя беларускія танцы, сярод   якіх “Полька”, “Лявоніха”, “Месяц”, “Нарэчанька”, “Лысы”, “Дзеўка у сенях”, “Падыспань” ды іншыя можна ўжо 8 ліпеня. Пачатак імпрэзы а 20-й гадзіне.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

Фота grodno.in