„Еўрабачанне – 2018” пройдзе ў Лісабоне
Міжнародны песенны конкурс „Еўрабачанне-2018” пройдзе ў сталіцы Партугаліі Лісабоне. Такая інфармацыя размешчана на афіцыйным сайце конкурсу.
Першы і другі паўфіналы адбудуцца 8 і 10 траўня, фінал – 12 траўня 2018 года.
Конкурс упершыню пройдзе ў Партугаліі дзякуючы перамозе Сальвадора Сабрала з песняй Amar pelos dois на „Еўрабачанні-2017” у Кіеве.
