„Еўрабачанне” па-за палітыкай?



Еўрабачанне-2022: наперадзе фінал. 66-ы конкурс песні праходзіць у Італіі ў Турыне пасля перамогі ў 2021 годзе рок-групы «Måneskin». Ад Украіны выступаюць «Kalush Orchestra» з песняй «Stefania». Выканаўцы распавядаюць, што сутыкнуліся з палітычнай цэнзурай. У прыватнасці, гурту забаранілі паказваць патрыятычны выступ на сцэне. Але і так украінцы сярод фаварытаў конкурсу.

На Еўрабачанні такая практыка звычайная, прыгадвае выканаўчы дырэктар рады беларускай культуры Аляксандр Чахоўскі:

– Еўрапейскі вяшчальны саюз і дырэкцыя конкурсу заўсёды кажуць, што яны па-за палітыкай, што не хочуць рабіць гэты конкурс палітычным. Розныя краіны, і артысты ў тым ліку, і грамадства наадварот хочуць выкарыстаць гэты момант, скажам, прасунуць палітычны парадак. Калі яны гэта робяць, то, зразумела, ёсць нейкая вялікая праблема, якую трэба вырашаць. Іх голас – гэта проста ўмоўны крык, гэта запыт на дапамогу.

Штогод адбываюцца палітычныя дыскусіі каля конкурсу Еўрабачанне. Гэта элемент культуры, а культура таксама мае рэагаваць на грамадскія падзеі, бо развіваецца ў іх кантэксце. Украінцы, сапраўды, у Еўропе адчуваюць падтрымку і салідарнасць, кажа Аляксандр Чахоўскі

Па-першае, у іх сапраўды выдатны нумар, выдатная музыка і выдатны трэк. Нават калі тое, што адбываецца ў межах нейкай салідарнасці з Украінай, дапаможа ім перамагчы ў конкурсе ў гэтым годзе, гэта будзе цалкам справядліва. Україна і ўкраінцы прагнуць таго, каб з імі былі салідарныя людзі па ўсім свеце. Яны хочуць, каб іх пачулі, каб дапамаглі.

„Еўрабачанне-2022” праходзіць без Беларусі і Расеі. Белтэлерадыёкампанію летась выключылі з Еўрапейскага вяшчальнага саюза. А Расею адхілілі пасля яе нападу на Украіну.

Беларускае Радыё Рацыя