Еўрабачанне: журы з Беларусі дыскваліфікавалі



Увечары, 18 траўня, стала ведама, што журы конкурсу Еўрабачання з Беларусі адхілена ад галасавання ў фінале за парушэнне правілаў.

Такое рашэнне было прынятае ў звязку з тым, што сябры журы з Беларусі ў інтэрв’ю Tut.by расказалі, за каго яны галасавалі ў час першага паўфіналу конкурсу ў аўторак. А гэта супярэчыць правілам Еўрабачання, якія ўстанаўліваюць, што вынікі паўфіналаў не могуць быць апублікаваныя да заканчэння галоўнага фіналу.

У фінале Беларусь усё адно будзе галасаваць, аднак пры размеркаванні балаў будуць улічвацца толькі галасы тэлегледачоў.

Ад Беларусі ў фінал конкурсу выйшла спявачка Зена (Зіна Купрыяновіч). У выніку ёй адвялі перадапошняе 25-е месца з 26-ці ўдзельнікаў. Па версіі прафесійных журы з розных краін у Зены было 21-е месца.

Беларускае Радыё Рацыя