Еўрапейскі вяшчальны саюз замарозіў сяброўства БТРК у арганізацыі



Еўрапейскі вяшчальны саюз (EBU) замарозіў сяброўства Белтэлерадыёкампаніі ў арганізацыі.

Цяпер БТРК мае два тыдні, каб накіраваць афіцыйны адказ. Пасля гэтага рашэнне набудзе моц афіцыйна. Арт-менеджар Сяргей Будкін патлумачыў, што азначае такое рашэнне для Белтэлерадыёкампаніі:

— каласальныя іміджавыя страты на еўрапейскім рынку;

— БТ не зможа праводзіць нацыянальныя адборы і паказваць дарослае і дзіцячае „Еўрабачанне”;

– не зможа весці некаторыя спартовыя трансляцыі;

— не зможа карыстацца партнёрскімі матэрыяламі і матэрыяламі інфармацыйных агенцтваў.

Беларускае Радыё Рацыя