Фані Ардан сустрэлася са Святланай Алексіевіч
Фані Ардан — ганаровая госця сёлетняга кінафестывалю «Лістапад» у Мінску. Знаную французскую акцёрку вельмі крануў цёплы прыём у Мінску. Калі яна выйшла на сцэну, уся зала апладзіравала ёй стоячы.
Акцёрка прывезла ў Мінск сваю другую рэжысёрскую работу «Дакучлівыя рытмы».
Як стала вядома «Нашай Ніве», у Мінску Ардан папрасіла французскае пасольства арганізаваць ёй сустрэчу са Святланай Алексіевіч. Яна наведала пісьменніцу ў яе дома і папрасіла, каб Алексіевіч уключыла гісторыю кахання Ардан у адна са сваіх новых кніг.
Алексіевіч атрымала Нобелеўскую прэмію ў галіне літаратуры за 2015 год.
Алексіевіч не прысутнічала на цырымоніі інаўгурацыі Аляксандра Лукашэнкі, у адрозненне ад расійскага нобелеўскага лаўрэата, фізіка Жарэса Алфёрава
Фота: Кацярына Арціменя, „Лістапад„