“Фантастычныя Плыўцы” выдалі альбом на французскім лэйбле
Авант-джазавы ансамбаль зь Беларусі “Фантастычныя Плыўцы” выдаў альбом на французскім лэйбле Murmure Intemporel. У запісе паўдзельнічаў брытана-польскі саксафаніст Філіп Пальмэр, а таксама вядомыя па розных праектах прадстаўнікі менскае андэрграўднае сцэны.
Саксафаніст Фрыдрых Самотны распавядае пра свае крыніцы натхнення:
– Першы авангардны джаз, які я паслухаў, гэта быў Ян Гарбарык, альбом 70-га году. Увогуле я вырас на кружэлках Пугачовай. “Как тревожен этот путь”.
Куратар лэйблу Жан-Люк Хэрвэ Бэртэлю кажа, што быў прыемна здзіўлены, атрымаўшы запіс з Менску і ўпадабаў альбом цалкам з першага праслухоўвання.
На вокладцы рэлізу змешчаны архіўны фотаздымак аднаго з “гулагаўскіх” аркестраў, які стварыў рэпрэсаваны дырыгент Барыс Райскі – легенда беларускага джазу.
Стась Дадэрка, Беларускае Радыё Рацыя