Фара Вітаўта на манеце



Рост колькасці турыстаў у Гародні паспрыяў з’яўленню новых рамесных спецыялізацый.

Ужо два гады свае вырабы на вуліцы Замкавай прадае рамеснік Павел Каскенаў. Ён выбівае юбілейныя ды памятныя сувеніры ў выглядзе манет, сярод якіх манета з выявай Фары Вітаўта:

– Вельмі хочацца, каб нашу Фару Вітаўта пэўным чынам адрадзілі, каб нейкі помнік лепшы зрабілі, каб гэта фара была ў памяці кожнага гарадзенца і турыста. Можна набыць такія памятныя манеты з медзі, латуні і мельхіёру. 

Апрача надпісу „Фара Вітаўта” па-беларуску, на рэверсе таксама змешчаны надпіс па-літоўску. На аверсе манеты гарадзенскі герб. Турысты ахвотна набываюць сувенірныя манеты на памяць.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня