„Фарбы старога парку” ў Пружанскім палацыку



Работы  пяці мастакоў з Берасцейскай, Гарадзенскай і Менскай абласцей убачылі свет на выставе ў  Пружанскім палацыку. Гэта выніковыя працы двухдзённага пленэра пад назвай “Фарбы старога парку. Пружаны – 2016“. Пленэр, арганізаваны дырэктарам палацыка Юрыем Зялевічам,  прайшоў 2 тыдні таму.

img_6239

Аматары жывапісу з Пружан ўбачылі на прадстаўленых палотнах выявы палацыка і старога парку ў розных  ракурсах. Наведвальнікі выставы засталіся задаволенымі пачутым і ўбачаным. А мастачка з Францыі, ураджэнка Пружан Наталля Гер, дала высокую ацэнку некаторым работам:

– Есць  карціны, якія мяне вельмі натхнілі. Маразюк Анатоль “Восеньскі матыў” – вельмі цікавая праца. Зданевіч Таццяна “Восеньскі карагод” – гэта карціна на мой густ. Кулеш Казімір – “Вяртанне дадому”. Ёсць яшчэ некалькі вельмі цікавых карцін і графічных прац. Трэба нагадваць пра сябе, пашырацца і спрабаваць вязджаць за межы Беларусі.

Мастакі Андрэй Лычкоўскі, Казімір Кулеш, Васіль Грыневіч, Таццяна Зданевіч і Анатоль Маразюк задаволены магчымасцю выстаўляцца ў рэгіёнах. Гэта карысна як для саміх мастакоў, так і для аматараў жывапісу ў рэгіёнах.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя, Пружаны

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле.