Фатограф з Віцебска стварыў прыгожы ролік пра Беларусь
Фатограф з Віцебска Юрый Вялітчанка стварыў ролік пра Беларусь у фармаце timelapse. Для яго ён зрабіў каля 15 тысяч фатаграфій, працаваў больш за чатыры гады.
Юрыю 26 гадоў. Ён жыве ў Віцебску і завочна вучыцца ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў на аддзяленні кінааператарства. Апошнія чатыры гады ездзіў па Беларусі і здымаў цікавыя месцы. Гэтыя фатаграфіі і сталі асновай для роліка пра краіну.
Постапрацоўка роліка заняла, па словах Юрыя, сотні гадзін. Музыку напісаў яго сябар, гукарэжысёр Аляксандр Юр’еў.
