Фэст да дня народзінаў Кастуся Каліноўскага



2 лютага на дзень народзінаў беларускага нацыянальнага героя Кастуся Каліноўскага ў Менску пройдзе музычны фэст пад назваю „Узаемна!”. Так адказвалі паўстанцы ў гады нацыянальна-вызвольнага паўстання на покліч „Люблю Беларусь!”.

Гурты “Dzieciuki”, “Znich” & “Rutvica”, “Pawa”, “Стары Ольса”, Раман Арлоў і “У нескладовае” заявілі пра намер выступіць на гэтым новым фэсце. Да фэсту падрыхтавалася і крама з беларускім колерам „Адметнасць”. Кажа гаспадар гэтай гарадзенскай крамы Сяргей Верамеенка:

– Даволі вялікі фэст. Ён будзе прысвечаны дню народзінаў Кастуся Каліноўскага і ўвогуле тэме паўстанцаў. Крама “Адметнасць” збіраецца паўдзельнічаць у гэтым фэсце. Між іншым, мы будзем прэзентаваць новыя цішоткі, прысвечаныя паўстанню – „Яська Гаспадар” і  „Gloria Victis 1863”. Адна з гэтых цішотак будзе на нашым славутым гурце “Dzieciuki”. Я думаю, варта пабыць на гэтым фэсце. Запрашаю, калі ласка, прыязджайце!

Фэст „Узаемна” пройдзе ў клубе „Re: Public”, пачатак а 17-30, 2-га лютага, у нядзелю.

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня