У цэнтры Менску пройдзе фэст „Дзень Польшчы”
15 чэрвеня 2019 года ў Верхнім горадзе развернецца ФЭСТ „ДЗЕНЬ ПОЛЬШЧЫ Ў МЕНСКУ”.
У гэты дзень жыхары і госці беларускай сталіцы будуць мець магчымасць наблізіцца да традыцый, легенд, гукаў і смакаў краіны-суседкі Польшчы.
Арганізатары з польскага і беларускага бакоў падрыхтавалі мноства разнастайных мерапрыемстваў, якія прыйдуцца даспадобы публіцы розных узростаў і зацікаўленасцей.
