Фэст экскурсаводаў у Гародні
Сёлета мерапрыемства адбываецца шосты раз. Традыцыйна яно прымеркаванае да Міжнароднага дня помнікаў і памятніых мясцінаў, які адзначаецца ва ўсім свеце 18-га красавіка.
Кажа адна з удзельніц фэсту, гісторык Тацяна Касатая:
– Фэст насычаны шматлікімі экскурсіямі, якія праводзяць, як прафесійныя экскурсаводы, так і краязнаўцы. Вельмі ўсцешаная, бо ў мінулым годзе нам не дазволілі праводзіць, таму ў гэтым годзе мы вырашылі паўтарыць экскурсіі, якія забаранілі ў мінулым годзе. Напрыклад, экскурсія ўздоўж Гараднічанкі, экскурсія па Вайсковых могілках, экскурсія па старых могілках – гэта ўсё мінулагоднія, якія планаваліся правесці.
У параўнанні з іншымі беларускімі гарадамі, Гародня стаіць на адным з першых месцаў па колькасці і якасці экскурсій у агульна-нацыянальным фэсце, – мяркуе Тацяна Касатая.
Задача, якую ставяць экскурсаводы ў сваіх бясплатных экскурсіях: пазнаёміць жыхароў канкрэтных рэгіёнаў, гарадоў, вёсак, раёнаў і нават вуліц з тымі помнікамі, побач з якімі яны жывуць і ходзяць кожны дзень.
Беларускае Радыё Рацыя