Фэст гістарычнай рэканструкцыі “Выганашчанская фартэцыя”
У Выганошчах, што ля Целяханаў Івацэвіцкага раёна, пачаўся штогадовы фэст гістарычнай рэканструкцыі “Выганашчанская фартэцыя”. Рэканструктары з Беларусі і Расеі ўжо трэці раз сабраліся ля парэшткаў мясцовага форта, каб паказаць мясцовым жыхарам і турыстам дзею, якая адбывалася тут 100 гадоў таму.
Падрабязней кажа вядучы фестываля, намеснік дырэктра па навуковай рабоце Палескага аграрна-экалагічнага інстытута Нацыянльнай акадэміі навук Беларусі Віктар Дзямянчык:
– Ваенна-гістарычныя фестывалі – гэта ўжо добрая традыцыя ў нашай краіне. І тым не шеньш, найбольшую цікавасць выклікае фестываль, які адлюстроўвае тое, што адбывалася ажно 100 гадоў таму. Менавіта тут адбыліся важныя падзеі, якія вылучылі гэтую мясцовасць у Сусветнай гісторыі.
Мясцовых жыхароў і турыстаў у ваколіцах пляцоўкі фестываля сабралася каля пяцісот чалавек. Акрамя ўласна рэканструкцыі, у Выганошчах зрабілі імправізаваную сцэну, фестывальны кірмаш і экспазіцыі з мясцовага Івацэвіцкага краязнаўчага музея з экспанатамі, прысвечанымі Першай Сусветнай вайне. Кажа наведвальнік мерапрыемства:
– Хлопцы малайцы. На ўласным энтузіязме такое робяць. І гэта вельмі патрэбна, бо гэта – захаванне нашай гісторыі. Ужо па тым, колькі людзей тут сабралася, можна зразумець, што гэта цікава. І гэта выхоўвае патрыятызм і вяртае нас да ншых вытокаў.
Рэканструкцыя цягнулася паўтары гадзіны. За час яе правядзення наведвальнікі пабачылі атакі пехоты кайзераўскай і рускай арміяў, кавалерыйскую выведку і пераправу праз канал Агінскага. Таксама ля помніка загінуўшым пад час абароны “Выганашчанскага плацдарма” адслужылі малебен.
[Not a valid template]
Мікола Ляшкевіч, Беларускае Радыё Рацыя, Выганошчы.
Фота аўтара