Фэст лапікавага мастацтва ў Гародні



У Гародні прайшоў фэст лапікавага шыцця пад назвай „Карагод калядных зорак”. У памяшканні абласнога метадычнага цэнтра былі выстаўлены лепшыя працы майстроў з Беларусі ды праведзены майстар–класы. Як кажа адна з кіраўнікоў майстар-класу, гэта адзін са спосабаў праявіць сябе:

– Гэта забытае мастацтва. А вытокі лапікавага шыцця даўнія, глыбокія. Гэтая традыцыя была ва ўсіх народаў на ўсіх кантынентах. Тэхніка была крыху забытая са з’яўленнем фабрык, вытворчасці. Неабходнасць лапікавага шыцця адпала. Увогуле, лічылася, што з прычыны беднасці займаліся людзі лапікавым шыццём. А насамрэч не так. Гэтае шыццё зараз на іншым узроўні – набліжаецца да мастацтва. Гэта прыгожая і годная дзейнасць.

У Гародні гэты від мастацтва цікавіць пакуль толькі жанчын – яны і запісаліся на майстар-класы загадзя. Для лепшых майстроў гандлёвыя прадпрыемствы фундавалі каштоўныя прызы. І хоць некаторыя тэмы выстаўленых працаў насілі нацынальны характар, фэст быў цалкам расейскамоўны.

[Not a valid template]

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

Фота аўтара