Фэст “Мяжа была пад Менскам” адбыўся ў роднай вёсцы Янкі Купалы
Фэст “Мяжа была пад Менскам”– гістарычная рэканструкцыя міжваеннага савецка-польскага памежнага пераходу, адбыўся ў роднай вёсцы Янкі Купалы Вязынцы.
Гаворыць арганізатар, гісторык Ігар Мельнікаў:
— Шыкоўны фэст. Зрабілі рэканструкцыю памежнага пераходу, зрабілі праверку дакументаў. Я аз ўласныя грошы раздрукаваў копіі свайго ўласнага архіву даваенных, міжваенных пашпартоў. Мы раздавалі гэта людзям у іх застануцца «памёнткі». А таксама была выстава з маёй уласнай калекцыі артэфактаў, што былі знойдзены на савецка-польскай мяжы. Менавіта выбарана не проста так, гэтае месца звязанае менавіта з міжваеннай савецка-польскай мяжой. Тут была стражніца, сюды прыязджаў Купала нават, і тыя савецкія памежнікі давалі яму бінокль, каб ён убачыў свой дом.
Гісторык Ігар Мельнікаў з’яўляецца аўтарам шэрагу кніг, прысвечаных службе беларусаў у Войску Польскім у міжваенны перыяд і ў часы Другой сусветнай вайны.
Поўны матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:
Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Вязынка
