Фэст Pradmova: беларуская літаратура змяняецца разам з грамадствам
Фестываль інтэлектуальнай кнігі Pradmova распачаўся ў менскім Палацы мастацтваў. Плён сваёй працы прадставілі вядучыя кнігарні і выдавецтвы сталіцы, маладыя ілюстратары і дызайнеры кніг.
Кажа сузнаснавальнік выдавецтва «Галіяфы» Зьміцер Вішнёў:
– Цяпер такія складаныя часы на самой справе і тое, што арганізатары зрабілі такі гераічны ўчынак – Лілія Ілюшына і Павел Баркоўскі – адважыліся правесці фестываль інтэлектуальнай кнігі менавіта цяпер, гэта ўжо, мне здаецца, вялікая падзея. Мы спадзяемся на тое, што кніга будзе заўсёды запатрабавана. Спадзяемся, што будзе ў нас кантакат з чытачом. Што мы займаемся выданнем кніг не для сябе, не для таго, каб іх захоўваць на складзе, а дзеля таго, каб яны ўсё ж такі даходзілі да чытача.
Фестываль інтэлектуальнай кнігі Pradmova працягне працу да нядзелі 18 кастрычніка. Уваход вольны і абавязоква ў масках.
Праграма фестывалю даступная тут.
Вольга Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара