Фэст у гонар свята Перамянення прайшоў у Чашніках



Фэст у гонар свята Перамянення Пана прайшоў у Чашніках. У касцёл  Перамянення Пана з’ехаліся і вернікі з суседніх парафій. Чашнікі наведалі католікі з Воршы, Новалукомля, Ушачаў, Глыбокага, Шаркоўшчыны ды іншых мясцін.

Па словах пробашча парафій у Чашніках і Новалукомлі Мікалая Ліпскага, адной з галоўных задач касцёла – даваць магчымасць людзям перамяняцца. І такія святы дапамагаюць духоўнаму і культурнаму развіццю.

— Мы перажываем фэст Перамянення Пана, тую падзею, якую перажылі трое з апосталаў: Пётр, Якуб і Ян, якія былі разам на гары Табор, калі ўбачылі свайго настаўніка, які перамяніўся ў іх на вачах. І, выходзячы з гэтага свята, хочацца таксама прасіць Бога, каб мы маглі мець тую вялікую ласку пераменьвацца. Хочацца спадзявацца і прасіць Бога, каб даваў нам ласку, каб тут таксама, у Чашніках, мы перамяняліся.

Пасля святой імшы і працэсіі для вернікаў і гасцей свята былі арганізаваныя пачастунак і  канцэрт. У ім прынялі ўдзел Валянціна Альшанская, Сяргей Савіцкі, ансамбль “Ферцінкі”, вакальны праект “Нонсэнс”. Фэст скончыўся агульным спевам “Малітвы” на словы Наталлі Арсенневай і феерверкам.

[Not a valid template]

Таццяна Смоткіна, Беларускае Радыё Рацыя