Фэст у гонар Яна Чачота зладзілі сябры ТБМ
Сябры Баранавіцкага аддзялення Таварыства беларускай мовы зладзілі фэст у гонар Яна Чачота на сядзібе таварыства ў вёсцы Русіно, дзе адзначылі 220 год з дня нараджэння паэта.
Беларускі паэт кіраваў літаратурным аддзелам таварыства філарэтаў. Галоўнай справай свайго жыцця Ян Чачот лічыў збіранне фальклору, вяртанне да народных традыцый.
Актывісты наведалі помнік Яну Чачоту ў вёсцы Новая Мыш, дзе усклалі кветкі, кажа краязнаўца Міхась Бернат:
– Мы ўсклалі кветкі каля помніка-бюсту работы Алеся Шатэрніка, які ўстаноўлены ў Новай Мышы. Гэты самы помнік быў усталяваны за грошы сабраныя грамадскасцю ў 1996 годзе, я яго ўсталёўваў.
Першы намеснік старшыні Таварыства беларускай мовы горада Баранавічы Анэля Камбалава:
– Ян Чачот нарадзіўся на Баранавіцкай зямлі, можна сказаць наш зямляк, таму я б вельмі хацела, каб мы ўшаноўвалі Яна Чачота.
На фэсце прысутнічала каля паўсотні аматараў беларушчыны. Людзі чыталі вершы, спявалі песні разам са спеваком Сяржуком Доўгушавым. Імпрэза доўжылася больш за тры гадзіны.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя