Фестываль абуджаных «Тутака» адгрымеў на Падляшшы



Фестываль абуджаных «Тутака» завяршыў сваю працу ва ўрочышчы Барык каля Гарадка. Гэта другі выпуск фестывалю і сёлета яго арганізатары звярталі асаблівую ўвагу на магчымасць прыехаць на фестываль цэлымі сем’ямі з дзецьмі. А таму ў праграме былі заняткі для дзяцей і два спектаклі.

Варта дадаць, што з прывітальным словам да ўдзельнікаў фестывалю звярнулася старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла, якая ўвайшла ў Ганаровы камітэт мерапрыемства. Таксама са сцэны віталі ўдзельнікаў і гасцей лідар НАУ Павел Латушка і амбасадар Польшчы ў Беларусі Артур Міхальскі.

Крыху гукавай атмасферы фестывалю:

Беларускае Радыё Рацыя