Фестываль беларускага дакументальнага кіно пераносіцца з-за рэпрэсій
Арганізатары анлайн-фестывалю беларускага дакументальнага кіно BelarusDocs прынялі рашэнне пра перанос на нявызначаны тэрмін. Прычына — рэпрэсіі супраць актывістаў грамадскіх ініцыятыў.
BelarusDocs-2021 мусіў адбыцца на сайце кінападзеі 13-19 красавіка. Гэтым разам тэматычны акцэнт зрабілі на пытаннях правоў чалавека. У конкурсе заяўленыя стужкі кінадакументалістаў Галіны Адамовіч, Любові Зямцовай, Максіма Шведа, Веранікі Ніканавай, Дар’і Юркевіч, Юліі Шатун.
Як толькі сітуацыя нармалізуецца, арганізатары абяцаюць паведаміць пра новую дату імпрэзы. Анлайн-фестываль актуальнага беларускага дакументальнага кіно BelarusDocs праводзіцца з 2016 года.
Беларускае Радыё Рацыя
