Фестываль беларускага тэатру ў Варшаве



Шакуючая статыстыка і канкрэтныя ахвяры насілля сталі штуршком да таго, каб узняць гэтую праблему ў тэатры. “Лабараторыя сацыяльнага тэатру” паставіла спектакль «Родныя людзі?» у рэжысуры Валянціны Мароз, які закранае праблему хатняга насілля ў Беларусі.

Кацярына Чэкатоўская, актрыса “Лабараторыі сацыяльнага тэатра”:

– Мы, як акторы, бралі розныя інтэрв’ю. Проста так супала, што з жанчынай, з якой я сустракалася, знайшоўся эмацыйны кантакт. Я яе вельмі добра разумела. І мне самой захацелася расказаць менавіта гэту гісторыю.

Валянціна Мароз, рэжысёрка спектаклю:

– Я сапраўды да пэўанага моманту ніколі пра гэта не задумвалася, і раптам адкрыла, што гэта сапраўды  вельмі сур’ёзная праблема, глабальная праблема для Беларусі. Гэта не толькі фізічны гвалт, гэта і псіхалагічнае, эканамічнае насілле.

Тэатральная група аматараў выпускнікоў Еўрапескага каледжа ліберальнага мастацтва выступілі у межах фестывалю «Новы беларускі тэатр. Няма дыму, затое ёсць свечкі на торце», які праходзіць у Варшаве. А сёння чарговая прапанова першага ў Польшчы фестывалю беларускага незалежнага тэатру «Крыжовыпаходдзяцей» у рэжысуры Юры Дзівакова.

Радэк Дамброўскі, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток