Фестываль беларускай песні і паэзіі ў Маладэчне
10 і 11 чэрвеня ў Маладэчне адбудзецца XXI фестываль беларускай песні і паэзіі. У аснове канцэпцыі музычна-паэтычнага форуму будуць такія падзеі, як 140-годдзе песняроў беларускай зямлі Янкі Купалы і Якуба Коласа, 75-годдзе народнага артыста Беларусі Міхаіла Фінберга і ўсё, што звязана з Годам гістарычнай памяці.
Пачнецца фестываль адкрыццём выставы “Песняры роднага краю”, прысвечанай Янку Купалу і Якубу Коласу, а таксама выступленнем паэтаў, узнагароджаннем кампазітараў за захаванне нацыянальных песенных традыцый і стварэнне высокамастацкіх твораў і беларускіх хітоў.
Падчас фестывалю будзе прэзентаваны фільм “Імправізацыя”, прысвечаны Міхаілу Фінбергу, а таксама выступленні артыстаў эстрады. Убачаць жадаючыя і конкурс маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні.
Беларускае Радыё Рацыя
