Фестываль «Bulbamovie» падарожнічае па Беларусі



 

Фестываль беларускіх відэа і кінафільмаў „Bulbamovie” падарожнічае з прэзентацыямі па Беларусі. Кінастужкі фэсту акрамя сталіцы ўжо пабачылі жыхары Віцебска, Бабруйска і Берасця. Падрабязней пра ідэю міні-тура расказвае кінакрытык і культуролаг Максім Жбанкоў:

 — Перад усім трэба адзначыць, што « Bulbamovie» гэта фэст, які працуе ўжо 5 год. Збольшага мы працавалі 4 гады ў Варшаве, а сёлета мы ўпершыню паказалі конкурсную праграму ў Менску. Мы вельмі рады гэтаму, бо заўсёды марылі, каб маладое беларускае кіно можна было паглядзець менавіта на Радзіме герояў. Пасля Менску, натуральна, з’явілася ідэя пашырыць наш ўплыў. 

«Кінапаказы ў малых гарадах выклікаюць рэзананс. Сам жа фестываль “Bulbamovie” быў створаны як пляцоўка для сустрэчаў творцаў прыватнага беларускага кіно і кінакрытыкаў, ды як фэст беларуска-польскага сяброўства. Цяпер мы ўрэшце рэшт вяртаемся на Радзіму», — адзначыў Максім Жбанкоў.

Мікола Ляшкевіч, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце