Фестываль духоўнай музыкі „Магутны Божа” ў Магілёве



У Магілёве праходзіць ХХІ Міжнародны фестываль духоўнай музыкі „Магутны Божа”. Яго ўдзельнікамі сталі 500 музыкаў з больш як 20 краінаў. Асноўныя фестывальныя мерапрыемствы пачнуцца 23 чэрвеня.

Конкурсная праграма фестывалю пройдзе ў касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Станіслава.

Арганізатарамі фестывалю выступаюць Міністэрства культуры Беларусі, а таксама ўпраўленне культуры Магілёўскага аблвыканкама ды Магілёўскі гарвыканкам. У палажэнні фестывалю пазначана, што спрыяюць яго правядзенню Канферэнцыя каталіцкіх біскупаў Беларусі і патрыяршы экзарх, мітрапаліт Менскі і Заслаўскі Павел.

Фестываль пачаўся 20 чэрвеня з адкрыцця аднаго з асноўных яго мерапрыемстваў — Міжнароднай духоўна-асветніцкай выставы-кірмашу „Беларусь праваслаўная”. Маштабны праект у межах фестывалю праводзіцца ўпершыню. Праграма цалкам тут.

Беларускае Радыё Рацыя