Фестываль, дзе можна адчуць сябе воем ранняга сярэднявечча
У мінулую нядзелю на гістарычным гарадзішчы каля вёскі Збуч на Гайнаўшчыне адбыўся археалагічны фестываль Zbucz – Grodzisko 2023. Адметай фестывалю стала выступленне гістарычнага таварыства Winland, якое займаецца рэканструкцыяй узбраенняў з 9-11 стагоддзяў. З адным з дружыннікаў з Winland паразмаўляў Алесь Аркуш:
— Мы тут практычна штогод, за выняткам гэтай няшчаснай пандэміі, але ў гэтым годзе мы запрошаны прэзентаваць гістарычнае братэрства Winland. Апрача баявых шоу, што адбудуцца сёння таксама можна пабачыць: манетны двор; скульптара; як плятуць шапкі і шкарпэткі так, як іх рабілі тысячу гадоў таму; майстэрню, дзе збіраюць даспехі з планак. Вы можаце прыйсці і ўзяць у рукі зброю, надзець шалом і адчуць сябе воем ранняга сярэднявечча.
Падчас фестывалю можна было пазнаёміцца са старажытным вырабам паперы, даведацца пра сакрэты мясцовых кулінараў, пастраляць з лука або пацікавіцца традыцыямі кавальства. А на сцэне пра працягу ўсяго фестывалю выступалі музычныя калектывы Гайнаўшчыны.
Беларускае Радыё Рацыя