Фестываль фольк-музыкі адбудзецца ў Менску
У Менску 14-15 верасня адбудзецца фестываль фольк-музыкі «Раёк». Пройдзе ён у дворыку Гістарычнага музею па вуліцы Карла Маркса.
Пра асаблівасці імпрэзы распавядае арганізатар фэсту Сяржук Доўгушаў:
– Хочацца прадставіць такія калектывы, якіх вельмі складана там пачуць на днях горада, на дажынках, ды і ў вёсках іх ужо складана знайсці. Гэта нашыя палескія аўтэнтычныя носьбіты, якія нясуць і прыцягваюць гэтую традыцыю і спеваў, і грання традыцыйнай музыкі. І мы будзем запрашаць шмат розных калектываў менавіта з глыбінак Палесся.
Сёстры Лук’яновіч, гурт «Церабяначка», Re1ikt, Harmonic Style Project і іншыя калектывы запрошаны да ўдзелу ў фэсце і рыхтуюцца да сваіх выступаў. А на дадзены момант ідзе збор грошай на арганізацыю фестывалю, прычым людзі, якія ахвяруюць на гэта грошы, маюць шанец атрымаць не толькі квіткі на фестываль «Раёк», але і ўнікальнае выданне спеваў і іншыя падарункі.
Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:
Калі ёсць жаданне фінансава падтрымаць праект, вам сюды: https://ulej.by/project?id=1141373
Кастусь Багушэвіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск