Фестываль «Гальшанскі замак» пройдзе 18 траўня
Фестываль «Гальшанскі замак» ў гэтым годзе запрашае да сабе 18 траўня. Адноўленая паўночная вежа Гальшанскага замка, мясцовыя пернікі і фестываль інструментальнай музыкі. Гэтыя і іншыя разыначкі чакаюць удзельнікаў і гасцей юбілейнага – дзясятага фестывалю сярэднявечнай культуры.
Абяцаюць, што замак Сапегаў ажыве, дзякуючы спецыяльным тэхналогіям 3D. Таму і падрыхтаваць да свята старыя сцены трэба асабліва старанна. Тут ужо зроблена металічная лесвіца на вежу, працягваецца рэканструкцыя фрагментаў сцен, плануецца іх падсвятленне.
За час, што застаўся да свята, арганізатары і мясцовыя ўлады плануюць навесці парадак не толькі вакол сцен замка, а і ў аграгарадку. Яны вельмі спадзяюцца на дапамогу мясцовых жыхароў.
Конныя турніры і баі на мячах. Сярэднявечная музыка ад гурта „Стары Ольса», які ў гэтым годзе, як і ў самы першы год фестывалю, стане хэдлайнерам мерапрыемствы, і фестываль інструментальнай музыкі, які арганізуецца ў мясцовым Доме культуры. Рыцарскія шатры, шыкоўныя касцюмы і нацыянальныя стравы, сярод якіх Гальшанскія пернікі і смажанае парася … Усё гэта, як заўсёды, дапаможа прысутным на гістарычным свяце акунуцца ў эпоху даўніны.