Фестываль ідэй «Абдзіраловіч-2021»



Беларускі калегіюм ладзіць фестываль ідэй «Абдзіраловіч-2021»: «У пошуках сваёй сацыяльнай тэорыі: як (беларусам) зразумець беларусаў?»

Дата: 24-25 верасня (пятніца-субота).

Час: 14.00-20.00

Паглядзець можна на старонцы Калегіюма ў Facebookа таксама на youtube-канале Калегіюма.

Сацыяльныя і палітычныя змены, якія мы назіраем у Беларусі і свеце цягам апошніх двух год, іх выбуховы характар, змушаюць нас задумацца і задаць сабе падставовыя пытанні. Ці разумеем мы ўласнае грамадства, у яго цэльнасці і разнастайнасці, ягоную ўнутраную форму і гістарычную дынаміку, а таксама знешнія фактары, што на яго ўплываюць і яго трансфармуюць? Ці дастаткова ў нас для гэтага тэарэтычных сродкаў?

На гэтыя ды іншыя пытанні цягам 2 дзён будуць спрабаваць адказваць вядучыя беларускія інтэлектуалы: Ігар Бабкоў, Павел Баркоўскі, Аляксей Кажарскі, Андрэй Казакевіч, Мікалай Кацук, Генадзь Коршунаў, Анатоль Панькоўскі, Андрэй Ралёнак, Пётр Рудкоўскі, Макс Шчур, Таццяна Шчытцова, Андрэй Ягораў, Marci Shore, а таксама госці з Польшчы, Літвы, Чэхіі ды ЗША.