Фестываль імя Уладзіміра Высоцкага прайшоў у Берасці



Першы міжнародны бард-форум імя Уладзіміра Высоцкага прайшоў у Берасці. Мерапрыемствы адбываліся на працягу 3 дзён. Сярод краінаў-удзельніц былі Польшча, Беларусь, Ізраіль, Расея, Грузія і Украіна.

vys_1

У час форуму прайшла навукова-практычная канферэнцыя “Высоцкі і Беларусь”, канцэрт “Нічога, распагодзіцца!”, конкурсная праграма  і вялікі гала-канцэрт, — паведаміў адзін з арганізатараў фестывалю, галоўны рэдактар газеты “Брэсцкі кур’ер” Мікалай Аляксандраў:

— Тая канцэрты і мерапрыемствы, што праходзілі ў гэтыя тры дні збіралі вялікую колькасць людзей, якія рэагавалі проста надзвычайна. Гэта было сапраўды неабходнае свята. Паколькі сёлета Берасце — сталіца культуры Беларусі, гэта вельмі важна для нашага горада. Гэта той старт, які працягнецца і ў наступным годзе.

У першым туры конкурснай праграмы міжнароднага бард-форума імя Уладзіміра Высоцкага ладзіліся творчыя майстэрні, міні-канцэрты вядомых аўтараў і выканаўцаў, гасцей фестывалю і сябраў журы. У другім туры адбыўся конкурсны канцэрт на сцэне Берасцейскага абласнога грамадска-культурнага цэнтра.

vys7

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце

Фота: Еўрарадыё