Фестываль інтэлектуальнай кнігі “Прадмова” працягвае працу



Фестываль інтэлектуальнай кнігі “Прадмова” працягвае працу ў Менску. Пра кніжныя навінкі свайго выдавецтва распавядае незалежны выдавец Андрэй Янушкевіч:

— У Беларусі ладзіцца такая першая спроба фэсту, кірмашу інтэлектуальнай кнігі пад вельмі ўдалай назвай “Прадмова”. Мы сюды прыйшлі з усім сваім асартыментам нон-фікшн. Гэта перадусім гісторыя, але не толькі. Сярод навінак — біяграфія Юзэфа Пілсудскага аўтарства польскага прафесара Владзімежа Сулеі. Гэта першая біяграфія польскага лідара па-беларуску, і нам радасна, што яна карыстаецца попытам.

Імпрэзы Фестывалю інтэлектуальнай кнігі “Прадмова” адбываюцца ў культурніцкай прасторы “ОК 16”, што месціцца ў гістарычных будынках прамысловай архітэктуры беларускай сталіцы.

Поўны матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:

 

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск

Фота: Максім Каўняровіч, Алесь Аркуш