Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA вяртаецца
Фестываль PRADMOVA адкрыў збор заявак на ўдзел у сёлетнім выпуску. Апошні раз падзея праходзіла ў кастрычніку 2020 у Менску, зараз арганізатары анансуюць фестывальныя дні ў Тбілісі, Кракаве, Варшаве і Вільні ў выглядзе аднадзённых фестываляў у перыяд з 4 па 25 чэрвеня.
Цэнтральнай тэмай фестывалю стане паняцце “дома”. Традыцыйна ў фестывалі прымаюць удзел найлепшыя беларускія і замежныя пісьменнікі, а праграма складаецца з дзясяткаў мерапрыемстваў розных фарматаў. Важнай часткай кожнага фестывалю становіцца кніжны кірмаш.
Падаць заяўку на ўдзел можна да 25 красавіка ўключна.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: pradmova.by