Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA (Беласток, 28-29 кастрычніка)



Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA завершыцца ў Беластоку, дзе літаратурныя сустрэчы будуць спалучацца з абмеркаваннямі, прэзентацыямі кніг, дыскусіямі і лекцыямі.

Адрас правядзення фестывалю: Centrum im.Ludwika Zamenhofa, Warszawska 19, Białystok.

28 кастрычніка 2023, субота, Беласток (пляцоўка А)
Час Мерапрыемства і яго ўдзельнікі
11.30 – 12.00 Адкрыццё. Вітальнае слова
12.00 – 12.50 Прэзентацыя выдавецкай ініцыятывы “Вільма”: Сяргей Лескець “Шэпт”, Ганна Шакель “Цела мігдалу”, беларускі пераклад кнігі “Танец мядзведзяў” Вітольда Шаблоўскага
13.00 – 13.40 Андрэй Хадановіч. Прэзентацыя новай кнігі „Вершы”
13.50 – 14.40 Прэзентацыя кнігі „Тастамент Рагвалода” Алеся Аркуша з удзелам Кастуся Касяка і Святланы Куль
14.50 – 16.50 Дыскусія “Гарачыя кропкі і чырвоныя сцяжкі ў беларускай гісторыі”. Мадэратар − Алесь Кіркевіч
17.00 – 18.10 Лекцыя Марыны Казлоўскай пра „Дзікае паляванне караля Стаха” Уладзіміра Караткевіча: ці (як) варта перачытваць школьны белліт?
18.20 – 19.20 Дыскусія “Беларусы – этнічная ці палітычная нацыя: у пошуках генезы і цывілізацыйных прыкмет нацыі?” Мадэратар – Валер Булгакаў
19.30 – 20.10 Прэзентацыя кнігі вершаў „Аўтар мае рацыю заўжды” Віктара Сямашкі
20.20 – 21.00 Прэзентацыя спеўніка “Бяседныя песні” з Сержуком Доўгушавым. Спеўны сход
28 кастрычніка 2023, субота, Беласток (пляцоўка Б)
Час Мерапрыемства і яго ўдзельнікі
13.00 – 14.00 Майстар-клас па кніжнай ілюстрацыі ад мастачкі Таццяны Калач (патрабуецца рэгістрацыя)
14.30 – 15.30 Прэзентацыя зборніка „CTRL+S” праграм ЕГУ „Еўрапейская спадчына” і „Развіццё культурнай спадчыны” з удзелам Сцяпана Стурэйкі
15.40 – 16.40 Прэзентацыя праекта Алы Пігальскай „Шрыфтавы Архіў”
17.00 – 18.00 Прэзентацыя першай анталогіі беларускага гей-пісьменства „Мальцы выходзяць з-пад кантролю”
19.20 – 21.00 Літаратурны квіз PRADMOVA (патрабуецца рэгістрацыя)
29 кастрычніка 2023, нядзеля, Беласток (пляцоўка А)
Час Мерапрыемства і яго ўдзельнікі
12.00 – 13.05 Дыскусія „Спецыфіка беларускай кнігі па Падляшшы” з удзелам Дарафея Фіёніка
13.15 – 14.15 Узнагароджанне пераможцы прэміі імя Алеся Адамовіча
14.25 – 15.25 Дыскусія пра турэмную літаратуру з удзелам Уладзіміра Някляева і Таццяны Нядбай, мадэратар − Андрэй Хадановіч
15.35 – 16.35 Дыскусія „Кніжны бізнес: каму патрэбная беларуская кніга ў эміграцыі?” з удзелам беларускіх выдаўцоў. Мадэратар − Алесь Кіркевіч
16.45 – 17.00 Узнагароджанне пераможцы прэміі імя Францішка Багушэвіча
17.00 – 18.00 „Мы нічога не ведалі…тут на ўскрайку”. Культурны супраціў у познесавецкай Беларусі. Таня Арцімовіч і Таццяна Астроўская
18.10-18.50 „Дыялогі з Сізіфам. Камень беларускага мыслення”: размова з Валянцінам Акудовічам пра новую кнігу, філасофію і Беларусь
19.00 – 19.40 Прэзентацыя кнігі Уладзіміра Някляева “САМ”
19.50 – 21.00 Ноч (НЕ)расстраляных паэтаў. Чытаюць Андрэй Хадановіч, Кацярына Ваданосава, Таццяна Нядбай, Уладзімір Някляеў, Віктар Сямашка
29 кастрычніка 2023, нядзеля, Беласток (пляцоўка Б)
Час Мерапрыемства і яго ўдзельнікі
13.00 – 14.15 Майстар-клас па вырабе паштовак ад мастачкі Таццяны Савіч (патрабуецца рэгістрацыя)
14.25 – 15.25 Прэзентацыя „Выбранай лірыкі” Уладзіміра Арлова
15.35 – 16.35 Майстар-клас „Пісьмовыя практыкі для самапазнання і барацьбы са стрэсам” ад Кацярыны Дабкене (патрабуецца рэгістрацыя)
16.45 – 17.40 Прэзентацыя кніг „Мы вернемся”, „Вызвалі або бяжы” і „Трыпутнік” паэткі і перакладчыцы Ганны Комар
17.50 – 18.50 Прэзентацыя кнігі „Алесь Бяляцкі” з удзелам Таццяны Нядбай
19.00 – 19.50 Лекцыя Андрэя Хадановіча пра габрэйскага літаратара Мойшэ Кульбака і яго паэму „Райсн (Беларусь)”