Фестываль інтэлектуальнай кнігі «Pradmova» пройдзе ў Менску



У Менску напачатку красавіка пройдзе штогадовы Фестываль інтэлектуальнай кнігі «Pradmova».

Пра тое, што чакае наведвальнікаў, на прэсавай канферэнцыі распавёў яго каардынатар Павел Баркоўскі:

– Фестываль «Pradmova» ў гэтым годзе праводзіцца ў трэці раз у менскім культурным хабе ОК-16. З тых часоў ён стаў больш маштабным. І цяпер мы праводзім не толькі менскія, але і рэгіянальныя падзеі. Звычайна ў чатырох беларускіх гарадах мы праводзім наш фармат. Сам фармат складаецца са свята кнігі, то бок, кніга – гэта цэнтральная падзея, вакол мы збіраем розныя жанры: літаратуру, тэатр, кіно, музыку, выяўленчае мастацтва.

Арганізатары анансавалі, што імпрэзы фестывалю пройдуць не толькі ў Менску, а і ў Віцебску, Берасці, Гародні і яшчэ ў адным горадзе, які будзе вызначаны шляхам галасавання ў сацыяльных сетках. Пакуль у лідарах Бабруйск.

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск